БЕЛ Ł РУС

Пасля пяцімесячнага перапынку аднавіўся выхад газеты «Товарищ»

20.04.2010 / 13:34

Да таго ж, аднаўленне выхаду супала з выхадам у свет 700‑га нумару выдання. Рэдактар лічыць гэта добрым знакам.

«Спадзяемся, што на бліжэйшы час мы вырашылі нашы праблемы з выхадам газеты. Таму вельмі спадзяемся, што чытачы і аўтары не забыліся на нас. Запрашаем усіх да шчыльнага супрацоўніцтва», — адзначыў Сяргей Вазняк.

Пасля пяці месяцаў «прастою» ў выданні не адбылося істотных зменаў.

Гэта па‑ранейшаму штотыднёвік, які друкуецца ў Смаленску і выходзіць на дзвюх мовах — беларускай і рускай. Праўда, змяніўся заснавальнік — раней гэта была Партыя камуністаў Беларуская, а зараз партыя «Справядлівы свет».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула