БЕЛ Ł РУС

«Вы бароніце не толькі сваю зямлю — вы бароніце права ўсіх людзей жыць у свабодзе». Ціханоўская — да Дня Незалежнасці Украіны

24.08.2025 / 10:8

Nashaniva.com

Святлана Ціханоўская павіншавала народ Украіны і прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага з Днём Незалежнасці. 

Фота: Офіс Ціханоўскай

«Вашая стойкасць і адвага сталі светлым прыкладам для ўсяго свету. Але асабліва — для беларусаў», — гаворыць Ціханоўская. 

Яна падкрэслівае, што ўкраінцы змагаюцца не толькі за сваю краіну: «Вам даводзіцца плаціць найвышэйшую цану за сваю незалежнасць. Але вы бароніце не толькі сваю зямлю — вы бароніце права ўсіх людзей жыць у свабодзе».

Ціханоўская кажа, што без свабоднай Украіны не будзе свабоднай Беларусі, як і без свабоднай Беларусі не будзе бяспечнай Еўропы.

«Мы разумеем ваш боль. Мы падтрымліваем вашу барацьбу. Беларусы і беларускі — побач з вамі. З вамі нашыя добраахвотнікі на фронце, нашыя валанцёры і актывісты. Беларусы з усяго свету ахвяруюць сродкі. А ў турмах лукашэнкаўскага рэжыму — сотні беларусаў, якія пацярпелі за падтрымку Украіны. І мы працягваем змагацца за іх вызваленне.

@nashaniva Святлана Ціханоўская павіншавала Украіну з Днём Незалежнасці. «Вашая стойкасць і адвага сталі светлым прыкладам для ўсяго свету. Але асабліва — для беларусаў», — гаворыць палітык. #Беларусь #жывебеларусь #лукашенко #Тихановкая #белорусы ♬ Ukraine - Mariia Yaremak

У нас з Украінай адзін і той жа вораг. Расійскі імперыялізм прынёс вайну на вашую зямлю і зрабіў Беларусь закладніцай супраць волі беларускага народа.

Але мы ведаем: вашая перамога дасць шанец на свабоду і Беларусі. Без свабоднай Украіны не будзе свабоднай Беларусі. Гэтаксама як і без свабоднай Беларусі не будзе бяспечнай Еўропы», — падкрэслівае яна.

Ціханоўская выказвае спадзеў, што ў беларусаў і ўкраінцаў не толькі слаўная гісторыя, але і супольная будучыня — у еўрапейскай сям’і свабодных народаў. 

«І сёння, у ваш дзень Незалежнасці, зычу вам сілы, каб выстаяць і адстаяць свабоду. Зычу вам трывалага і справядлівага міру, які ўкраінскі народ безумоўна заслугоўвае. Жыве Беларусь! Слава Украіне!»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула