«Хацелі апытаць мясцовых, але практычна кожны другі аказаўся госцем з Расіі»
Мінскі блог shopclub.by, які здымае агляды кафэ і крам, вырашыў спытаць людзей на вуліцы, колькі цяпер каштуе сабраць дзіця ў школу. Але ў цэнтры Мінска аказалася шмат турыстаў.
Скрыншот відэа апытання з тыктоку
«Мы з Расіі», — адказалі яму жанчыны.
«Мы не мясцовыя, мы Масква», — сказала іншая сям'я.
«Вам у расійскіх рублях ці ў беларускіх?» — перапытаў мінак.
«Хацелі апытаць мясцовых, але практычна кожны другі аказаўся госцем з Расіі!» — напісалі аўтары апытання.
Варта адзначыць, што апытанне праводзілі каля гандлёвага цэнтра «Галерэя», дзе традыцыйна шмат турыстаў.