Памёр расійскі прапагандыст Вышынскі, якога Масква выменяла ва Украіны
Пасля пераезду ў Расію ён узначаліў міжнародную сетку «Радыё Спутнік», быў даверанай асобай Пуціна.
Кірыл Вышынскі. Фота: Duma.gov.ru
Памёр 58-гадовы расійскі прапагандыст Кірыл Вышынскі, якога Украіна абвінавачвала ў дзяржаўнай здрадзе. РІА Навіны паведамляюць, што ён памёр у Маскве пасля цяжкай хваробы.
У 2018 годзе Вышынскага арыштавала Служба бяспекі Украіны. Прапагандыста, які на той час узначальваў «РІА Навіны — Украіна», абвінавачвалі ў дзяржаўнай здрадзе. У 2019-м Вышынскага перадалі Расіі ў рамках абмену зняволенымі паміж Расіяй і Украінай.
Пасля пераезду ў Расію Вышынскі быў выканаўчым дырэктарам медыягрупы «Россия сегодня», членам Рады па правах чалавека пры Пуціне.
З кастрычніка 2023 года ён стаў галоўрэдам «Радыё Спутнік». У 2024 годзе на выбарах быў даверанай асобай Уладзіміра Пуціна
Вышынскі быў узнагароджаны Расіяй медалём ордэна «За заслугі перад Айчынай» I ступені і медалём «За вяртанне Крыма».