БЕЛ Ł РУС

Пробны перапіс насельніцтва пройдзе ў 2027 годзе

23.08.2025 / 10:17

Nashaniva.com

Плануюць таксама абнавіць закон аб перапісе насельніцтва.

Фота: Getty Images

Чарговы перапіс насельніцтва будзе ў 2029 годзе. Але перад гэтым правядуць тэставы — у 2027-м.

Падчас мінулага перапісу 22% грамадзян запаўнялі анкеты праз інтэрнэт.

У наступным перапісе хочуць больш выкарыстоўваць адміністрацыйныя крыніцы інфармацыі, паведаміла «СБ» старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Іна Мядзведзева.

«Ужо аналізуюцца ўсе базы даных, інфармацыйныя рэсурсы дзяржорганаў і арганізацый, якія б дазволілі нам выкарыстоўваць інфармацыю ў перадзапаўненні перапіснога ліста.

Перад пачаткам перапісу пераглядаецца заканадаўства, якое рэгламентуе яго правядзенне. Запланавана абнаўленне Закона «Аб перапісе насельніцтва».

Да выхаду на пробны перапіс у 2027 годзе хочам атрымаць пілотнае праграмнае забеспячэнне на планшэты, каб у далейшым апрабаваць яго падчас перапісу. У нас ёсць задумкі па выкарыстанні штучнага інтэлекту», — падзялілася Мядзведзева.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула