БЕЛ Ł РУС

Цэннік на вугра на рынках здзіўляе

23.08.2025 / 8:53

Nashaniva.com

За год цана істотна вырасла.

Вугор у Нарачы. Скрыншот відэа ў тыктоку

У Нарачы на мясцовым рынку прадаюць вугра па 165 рублёў за кілаграм. Цэннік выклалі ў тыкток.

У каментарах людзі абмяркоўваюць цану. Хтосьці згадвае, што летась вугра можна было купіць па 100 рублёў за кіло. Але сёлета ўжо такіх прапаноў няма. У Браславе, напрыклад, людзі бралі вугра па 140 рублёў за кілаграм (а ў ліпені і па 130), у Мядзелі — па 160. Некаторыя бачылі ў Нарачы цэннік і ў 180 рублёў.

@amazing_day_belarus

каждое воскресенье мы ездим на Нарочь. В туре Аптекарский сад и катание на яхте. а после экскурсии, по традиции, заезжаем на местный рынок

♬ оригинальный звук - amazing_day_belarus

Некалькі каментатараў лічаць, што вугор, якога прадаюць на рынках, не беларускі, а кітайскі, і ён не смачны. «Купляюць кітайскі замарожаны, вэндзяць і прадаюць», — наракаюць.

Звычайны рыбакам-аматарам лавіць вугра ў Беларусі забаронена. Прамысловая лоўля дазволена толькі арандатарам рыбалоўных угоддзяў.

Вугор мае тлустае белае, крыху саладкаватае мяса.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула