БЕЛ Ł РУС

Разбіўся пілот украінскага знішчальніка МіГ-29

23.08.2025 / 8:2

Nashaniva.com

дапоўнена

Сяргей Бондар вяртаўся пасля баявога задання.

Загінуў украінскі пілот знішчальніка МіГ-29 маёр Сяргей Бондар. Здарылася гэта ў ноч на 23 жніўня, калі пасля выканання баявога задання 46-гадовы пілот заходзіў на пасадку.

Прычыны і абставіны крушэння высвятляюцца, паведамілі ў паветраных сілах УСУ.

Сяргей Бондар быў намеснікам камандзіра эскадрыллі 40-й брыгады тактычнай авіяцыі «Прывід Кіева». Таксама ён працаваў выкладчыкам у Нацыянальным авіяцыйным універсітэце.

У яго засталіся жонка, сын і дачка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула