БЕЛ Ł РУС

«Байсол» збірае грошы для дзяцей палітвязняў да пачатку навучальнага года

23.08.2025 / 7:54

Nashaniva.com

На кожнае дзіця да 16 гадоў будзе выплачана па 100 еўра.

Дзеці на пратэсце ў Варшаве, 9 жніўня 2025 года. Ілюстрацыйнае фота: «Наша Ніва»

«Байсол» збірае грошы для 244 дзяцей палітвязняў, каб падрыхтаваць іх у школу і садок. Гэта дзеці ўжо вызваленых вязняў і тых, хто яшчэ ў няволі.

На кожнае дзіця да 16 гадоў будзе выплачана па 100 еўра. Звычайна бацькі і апекуны выдаткоўваюць гэтыя грошы на пакупку адзення, сшыткаў і кніжак.

«Самыя вялікія выдаткі, калі збіраю дзяцей у школу, гэта — вопратка, абутак, заплечнікі. Напрыклад, нам патрэбныя мінімальна чатыры пары абутку. Плюс будуць тры рэпетытары. У мяне няма іншага выйсця: трэба выжыць, пракарміць сябе і дзяцей. Таму я адкладваю, але ўсё роўна, кожны верасень — гэта яма ў бюджэце. Таму я заўсёды ўдзячная любой падтрымцы, любой суме. Гэта скарб для мяне, у сітуацыі, калі можаш разлічваць толькі на сябе», — гаворыць Ангеліна, адна з атрымальніц дапамогі.

Па стане на 19 жніўня BYSOL выплаціў дапамогу для 82 дзяцей з 244. Збор сродкаў працягваецца, далучыцца можна на сайце фонду.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула