БЕЛ Ł РУС

У Мінгарвыканкаме абмеркавалі праблему з паркоўкамі ў сталіцы

22.08.2025 / 20:42

Nashaniva.com

Як паведамілі ў прэс-службе Мінгарвыканкама, яго старшыня Уладзімір Кухараў правёў нараду з удзелам спецыялізаваных службаў і прадстаўнікоў РУП «Белтэлекам». Падчас яе абмеркавалі праекты па кантролі якасці жыллёва-камунальных паслуг і захаванні правілаў паркоўкі. 

Фота ілюстрацыйнае

Праблема недахопу парковак у Мінску ўздымаецца не ўпершыню. У красавіку 2025 года ў Мінгарвыканкаме паведамлялі, што ў горадзе зарэгістравана ўжо 900 тысяч аўтамабіляў, а штодня ў Мінск заязджае каля 200 тысяч машын. Кухараў падкрэсліваў, што гэта стварае вялікую нагрузку, таму робяцца значныя інвестыцыі ў развіццё гарадскога грамадскага транспарту, працягваецца будаўніцтва метрапалітэна.

Цяпер жа ён заявіў:

«Колькасць зарэгістраваных аўтамабіляў у Мінску набліжаецца да мільёна. Актуальным застаецца пытанне бесперашкоднага перамяшчэння транспарту, асабліва ў цэнтры горада. Вырашыць гэтую задачу можна пры дапамозе новых тэхналогій і відэаназірання ў прыватнасці».

Ён таксама адзначыў, што людзі, якія едуць у цэнтр на аўтамабілі, павінны разумець, што машыны трэба дзесьці пакідаць. Але на сённяшні дзень улада не можа стварыць дастатковую колькасць парковачных месцаў і новых паркінгаў.

Чытайце таксама:

У Мінску створаць тры цэнтры экстраннай медыцынскай дапамогі

Новыя жылыя кварталы пабудуюць паблізу Мінска. Якімі яны будуць

Лукашэнка паабяцаў кіраўніку Мінска званне Героя Беларусі, калі той здолее зрабіць будаўніцтва метро таннейшым

Каментары да артыкула