БЕЛ Ł РУС

Выключэнне Dana Holdings з санкцыйнага спісу ЗША не звязанае з «мірнымі перамовамі»

22.08.2025 / 18:36

Nashaniva.com

Паводле сведчання інфармаванай крыніцы «Радыё Свабода» ў Вашынгтоне, рашэнне аб зняцці санкцый з кампаній, асацыяваных з сям’ёй сербскіх бізнэсменаў Карычаў — тэхнічны крок і «не азначае змены палітыкі».

Фота ілюстрацыйнае

Гэтае рашэнне таксама не звязанае з «мірнымі перамовамі» на найвышэйшым узроўні, сцвярджае крыніца.

У офісе грамадскіх сувязяў Міністэрства фінансаў ЗША «Радыё Свабода» сказалі, што не могуць каментаваць канкрэтныя выпадкі.

Чытайце таксама:

Dana Holdings выключылі з санкцыйнага спісу ЗША

Браты Карычы, зарабляючы ў Беларусі, набывалі нерухомасць у Арабскіх Эміратах

У Мінску паставілі помнік аднаму з заснавальнікаў Dana Holdings

Лукашэнка пагражае турмой кіраўніцтву «Даны»

Колькі «будаўнічыя кашалькі» Лукашэнкі вывелі грошай з Беларусі і як іх адмывалі

Каментары да артыкула