БЕЛ Ł РУС

У Стаўбцоўскім раёне мужчына падавіўся сардэлькай і памёр

22.08.2025 / 17:43

Nashaniva.com

Яго цела знайшлі побач з талеркай з сардэлькамі. А ў руцэ мужчына трымаў відэлец.

Ілюстрацыйнае фота: Wikimedia Commons

Трагедыя адбылася ў вёсцы ў Стаўбцоўскім раёне. Жонка вярнулася з працы дадому і ўбачыла мужа, які без прытомнасці ляжаў на ложку.

У руцэ мужчына трымаў відэлец, а побач стаяла талерка з сардэлькамі. Жонка выклікала хуткую, але лекары толькі канстатавалі смерць мужчыны.

Экспертыза паказала, што загінулы памёр з-за таго, што падавіўся сардэлькай. Яна перакрыла дыхальныя шляхі і выклікала асфіксію. 

Прычынай усяго гэтага стала тое, што мужчына быў вельмі п'яны. У яго ў крыві было 3,6 праміле алкаголю. Гэта цяжкая ступень ап'янення.

Па інфармацыі Дзяржкамітэта судовых экспертыз, за 7 месяцаў 2025 года ў Мінскай вобласці было ўжо 24 такіх выпадкі. Пры гэтым у 20 выпадках загінулыя былі п'яныя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула