БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка адмовіўся ад перамоваў з «тымі, хто разваліў краіну»

22.08.2025 / 15:4

Nashaniva.com

«Мы нікому не забараняем размаўляць, калі ласка. Але мне з імі няма пра што размаўляць». 

 

Аляксандр Лукашэнка не бачыць для сябе прычын, каб сесці за стол перагавораў з прадстаўнікамі апазіцыі. Аб гэтым ён заявіў, адказваючы на ​​пытанні журналістаў 22 жніўня.

«Цяпер хочуць сесці за стол перагавораў. Ідэальна, як яны разважаюць, было б з Лукашэнкам, — сказаў ён. — Я з кім павінен садзіцца за стол? З тымі, хто разваліў краіну? Добра, я гэта мог бы перасягнуць. Ну а якая карысць ад іх? Яны што, нам нечым дапамогуць — народу, дзяржаве? Яны нам не памочнікі. А па гразі хадзіць — можна брудам замазацца. Навошта гэта мне? Гэта мне не трэба».

«Мы нікому не забараняем размаўляць, калі ласка. Але мне з імі няма пра што гаварыць», — сказаў Лукашэнка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула