БЕЛ Ł РУС

У Гомелі маленькі хлопчык выпаў з акна на трэцім паверсе

22.08.2025 / 14:29

Nashaniva.com

Зараз 9-гадовы школьнік знаходзіцца ў рэанімацыі, паведаміла прэс-служба Следчага камітэта.

Дом, дзе адбылося здарэнне. Фота: Следчы камітэт

Здарэнне адбылося 21 жніўня. Па інфармацыі СК, хлопчык запрасіў дадому двух сваіх сяброў. Яны размаўлялі і глядзелі тэлевізар.

Пацярпелы адчыніў акно ў сваім пакоі і сеў на падаконне — тварам да вуліцы. Калі ён паспрабаваў развярнуцца назад, не ўтрымаўся і ўпаў з трэцяга паверха. 

Зараз ён знаходзіцца ў рэанімацыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула