БЕЛ Ł РУС

Яраслаў Еўдакімаў хварэў на рак лёгкіх

22.08.2025 / 14:20

Nashaniva.com

Паўтара гады таму яго прааперавалі.

Па дадзеных Mash, спявак хварэў на рак лёгкіх, хвароба дала метастазы. 

Артыст доўгі час выконваў дыету і быў у добрай фізічнай форме, адмовіўся ад алкаголю. Але шмат курыў — гэта негатыўна адбівалася на яго здароўе, піша выданне. 

У апошні час Еўдакімаў, як вынікае з яго інстаграма, шмат вандраваў па Еўропе. У Расіі забаранілі яго канцэрты праз крытыку расійскіх уладаў за агрэсію супраць Украіны, якую спявак асудзіў яшчэ падчас акупацыі Крыма.

Па інфармацыі Mash, спявак памёр у Мінску. Дзе Еўдакімаў будзе пахаваны, пакуль не вядома.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула