БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка пра палітвязняў: Забірайце да сябе, вязіце іх туды

22.08.2025 / 13:58

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на ​​пытанні журналістаў 22 жніўня, выказаўся наконт магчымасці памілавання і вызвалення палітвязняў. 

«Хочаце паўтары або дзве тысячы, як яны там лічаць? Забірайце да сябе, вязіце іх туды. Разлічваць на тое, што мы бандытаў выпусцім, якія палілі, узрывалі, а яны гэта прызнаюць, не варта. Мы іх выпусцім, а яны зноў супраць нас будуць вайну весці? Тут мяне грамадства не падтрымае», — заявіў ён у размове з кітайскімі журналістамі.

Лукашэнка зноў гаворыць пра тэарэтычна магчымае вызваленне людзей, але з умовай іх выезду з Беларусі. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула