БЕЛ Ł РУС

Ярмак прапанаваў рэфармаваць Офіс прэзідэнта Украіны

22.08.2025 / 11:13

Nashaniva.com

Кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак паведаміў, што прапанаваў рэфармаваць Офіс прэзідэнта. Ініцыятыву падтрымаў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі.

Андрэй Ярмак. Фота: Украінфарм

Паводле Ярмака, ідэя заключаецца ў тым, каб істотную частку супрацоўнікаў Офіса складалі вайскоўцы з пацверджаным баявым досведам поўнамаштабнай вайны ці ветэраны баявых дзеянняў. Гэта павінна датычыцца ўсіх узроўняў і ўсіх дэпартаментаў без выключэння.

Ён падкрэсліў, што ўдзел такіх людзей у працы ОП будзе справядлівым і неабходным.

«Гэта менавіта тыя людзі, што з’яўляюцца меркай гонару, маралі і адданасці Украіне. Я добра ведаю, як змяняецца тэмп, калі побач людзі, што прайшлі вайну. Яны не шукаюць апраўданняў, яны шукаюць рашэнні, як дасягнуць выніку», — адзначыў Ярмак.

Зяленскі падтрымаў прапанову ідэі аб уключэнні ў апарат прэзідэнта ветэранаў і вайскоўцаў з баявым досведам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула