БЕЛ Ł РУС

«Пачым шклянка бульбы?» У сеціве праз слёзы смяюцца з ураджаю

22.08.2025 / 10:56

Nashaniva.com

Ураджай бульбы сёлета спарадзіў нямала гумарыстычных трэндаў. Так, у тыктоку з'явілася відэа з бульбай, сабранай у запалкавыя карабкі, заўважыў Kraj.by. Выданне паглядзела, што на рынку ў Маладзечне. 

Гледачы падхапілі забіяцкі настрой аўтара і ў каментарах прапаноўвалі свае варыянты. Напрыклад, назвалі сорт бульбяным чэры.

@user1495699076252

♬ оригинальный звук - Владимир Хорунжий

Узнікла ў каментатараў і пытанне: пачым шклянка бульбы?

Што на базары?

Kraj.by вырашыў высветліць цану адной шклянкі бульбы і ўдакладніць, што там на рынку ў Маладзечне. У чацвер на рынку шматлюдна. Напярэдадні самых актыўных для гандлю дзён прадаўцы ўстанаўліваюць цану, якой будуць прытрымлівацца і ў выхадныя.

Прапаноў бульбы было шмат. Цана — ад 1 рубля да 1 рубля 80 капеек.

Прадаўцы кажуць, што самая танная бульба з Іўя. У чацвер на тым месцы было пуста, толькі дзве дробныя бульбіны намякалі на тое, што яны трымаюць месца для гандлю.

Дробнай бульбы на прылаўках няма. Ёсць буйная і сярэдняга памеру.

Адзін з прадаўцоў удакладніў: вам якая трэба? Карэспандэнты расказалі, што цікавяцца цаной шклянкі з бульбай. Мужчына аказаўся з гумарам і адказаў:

— Шклянку за рубель прадам. Выберу самую маленькую, прыгожа пакладу і з задавальненнем прапаную ўсім ахвотным!

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула