БЕЛ Ł РУС

Intercars таксама адмяніла рэйс у Літву

22.08.2025 / 9:48

Nashaniva.com

Кампанія Intercars афіцыйна абвясціла пра адмену аўтобуснага рэйса Мінск — Вільня — Коўна з адпраўленнем у 4:05 з вакзала «Мінск-Цэнтральны».

У паведамленні Intercars у сацсетках адзначаецца, што нібыта нягледзячы на наяўнасць усіх неабходных дазволаў з боку перавозчыка, літоўскі бок прыняў рашэнне аб нядопуску дадатковых рэйсаў.

Адменены:

— Мінск — Вільня — Коўна (адпраўленне ў 04:05)

— Вільня (00:45) — Вільнюс аэрапорт (01:25) — Мінск

 Асноўны рэйс застаецца без зменаў:

— Мінск — Вільня— Каўна(адпраўленне ў 04:00)

— Вільнюс (00:30) — Вільнюс аэрапорт (01:10) — Мінск

Учора паведамлялася, што аўтобус кампаніі не прапусцілі ў Літву, меркавана, з-за адсутнасці ў перавозчыка адпаведнага дазволу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула