БЕЛ Ł РУС

Пастаўкі нафты па нафтаправодзе «Дружба» ў Еўропу зноў спыніліся

22.08.2025 / 8:51

Nashaniva.com

Уначы стала вядома, што УСУ зноў атакавалі станцыю перапампоўвання нафты ў Бранскай вобласці.

Скрын відэа атакі на станцыю «Унеча»

Пастаўкі нафты па нафтаправоду «Дружба» зноў спыніліся, заявіў міністр замежных спраў Венгрыі Петэр Сіярта.

«Уначы мы атрымалі вестку, што зноў — ужо трэці раз за кароткі час — быў учынены напад на нафтаправод «Дружба» на расійска-беларускай мяжы. Пастаўкі нафты ў Венгрыю зноў спыніліся!» — напісаў ён.

Паводле яго слоў, гэта яшчэ адна спроба ўцягнуць Венгрыю ў вайну.

«Не атрымаецца! Мы і далей будзем усімі сіламі падтрымліваць намаганні дзеля міру, а нашы нацыянальныя інтарэсы абаронім!» — запэўніў ён. 

Сёння ноччу стала вядома пра пажар на станцыі перапампоўвання нафты ва Унечы Бранскай вобласці, якая была атакаваная дронамі. 

Відэа наступстваў атакі на НПС Унеча апублікаваў камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны. 

Папярэдні раз яна гарэла 12 жніўня, аднак прапампоўванне нафты праз яе праз пару дзён аднавілася. 

Праз Унечу і нафтаправод «Дружба» атрымліваюць нафту Венгрыя і Славакія, а таксама Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод і наваполацкі «Нафтан».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула