Гарыць станцыя перапампоўвання нафты ў Бранскай вобласці, праз якую атрымлівала сыравіну Беларусь
Праз яе сярод іншых атрымліваюць сыравіну Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод і наваполацкі «Нафтан».
Скрыншот з відэа
Відэа наступстваў атакі на НПС Унеча апублікаваў камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны.
Папярэдні раз яна гарэла 12 жніўня, аднак прапампоўванне нафты праз яе праз пару дзён аднавілася. Сённяшні ўдар, здаецца, мацнейшы за папярэдні.
Праз Унечу і нафтаправод «Дружба» атрымлівалі нафту таксама Венгрыя і Славакія.
Апошнім часам Украіна інтэнсіфікавала ўдары па нафтавай інфраструктуры Расіі — экспарт нафты гэта асноўная крыніца валюты для Масквы.
Чытайце таксама:
Аднавілі пастаўкі расійскай нафты праз раней пашкоджаны нафтаправод «Дружба»
Украіна ўдарыла па нафтаправодзе «Дружба», пастаўкі нафты спыненыя
Венгрыя заявіла, што Украіна атакавала нафтаправод і спыніла пастаўкі нафты ў іх краіну