БЕЛ Ł РУС

Больш за чвэрць трафіку — TikTok. МТС прааналізаваў інтэрнэт-актыўнасць беларускай моладзі

21.08.2025 / 23:1

Nashaniva.com

Мабільны аператар МТС прааналізаваў інтэрнэт-актыўнасць беларускай моладзі і адзначыў рэкордныя яе паказчыкі. Карыстальнікі ва ўзросце 14—24 гадоў у сярэднім спажываюць 32,2 Гб мабільнага інтэрнэту штомесяц — гэта ў паўтара раза больш за сярэдні ўзровень. Больш за чвэрць гэтага трафіку прыпадае на TikTok.

Фота ілюстрацыйнае

TikTok стаў лідарам па колькасці карыстальнікаў і аб’ёме трафіку ў сетцы МТС: 17,2 тысяч Тб штомесяц. Моладзь глядзіць яго яшчэ больш інтэнсіўна — звыш 8 Гб на чалавека ў месяц супраць сярэдніх 6,3 Гб.

Павышаныя паказчыкі назіраюцца і ў іншых сетках: «ВКонтакте» — амаль удвая, YouTube і Instagram — у паўтара раза больш.

У месенджарах таксама відаць розніца пакаленняў: калі старэйшыя найчасцей карыстаюцца Viber, то ў зумераў першае месца займае Telegram. Маладыя карыстальнікі трацяць у ім каля 2,4 Гб у месяц, у той час як сярэдні паказчык па сетцы складае 1,7 Гб.

У МТС адзначаюць, што паводзіны моладзі ў лічбавым асяроддзі адлюстроўваюць будучыню: калі ўжо цяпер яны выкарыстоўваюць больш за 30 Гб трафіку штомесяц, у будучыні спажыванне будзе расці яшчэ хутчэй. 

Найбольш актыўныя дні — чацвер і пятніца, а пік спажывання інтэрнэту прыпадае на вечар з 20:00 да 22:00. Удзень моладзь часцей карыстаецца месенджарамі, а ўвечары пераключаецца на YouTube і іншыя сацсеткі.

Чытайце таксама:

«Назад у мінулае не хочам». Барысаўцы расказалі, чаму ім не зайшла моладзевая дыскатэка ў гарадскім парку

У Германіі масава закрываюцца піваварні, бо моладзь больш не цікавіць алкаголь

Партыя «Белая Русь» стварае моладзевы рух «Іскра»

«Ты зачапіла маю радзіму — і гэта подла». Рэперка з Беларусі запісала адказ Інстасамцы. Моладзь цяпер масава здымае пад яго тыктокі

Каментары да артыкула