Трамп: Праз два тыдні стане вядома, ці будзе мір ва Украіне
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што на працягу бліжэйшых двух тыдняў стане вядома, ці трэба яму нешта мяняць у сваёй тактыцы.
Дональд Трамп. Фота: Anna Moneymaker / Getty Images
«Мы даведаемся цягам двух тыдняў, ці будзе мір ва Украіне. Пасля гэтага, магчыма, прыйдзецца выбраць іншую тактыку», — сказаў Трамп.
Ён таксама дадаў, што падчас сустрэчы ў Вашынгтоне «Зяленскі выглядаў вельмі добра». На думку прэзідэнта ЗША, «ён змагаецца як можа, гэта цяжкая вайна».
Чытайце таксама:
ЗША могуць у якасці гарантый бяспекі закрыць неба над Украінай
Трамп астыў да ідэі арганізаваць сустрэчу Пуціна і Зяленскага
Уіткаф перадаў ордэн ад Пуціна намесніцы дырэктара ЦРУ — яе сын ваяваў за Расію і загінуў