БЕЛ Ł РУС

У Санкт-Пецярбургу беларуса пырнулі нажом у букмекерскай канторы

21.08.2025 / 16:28

Nashaniva.com

У Выбаргскім раёне Санкт-Пецярбурга мінулай ноччу адбылася крывавая падзея: у букмекерскай канторы ахоўнік з нажом напаў на наведвальнікаў. У выніку трое мужчын атрымалі раненні і былі шпіталізаваныя ў стане сярэдняй цяжкасці, піша выданне «Фонтанка».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com

Паводле папярэдніх звестак, кампанія кліентаў, у тым ліку двое жыхароў Цюменскай вобласці і адзін прыезджы з Беларусі, моцна выпіла і пачала паводзіць сябе агрэсіўна. Тады 60-гадовы ахоўнік дастаў нож і ўдарыў іх — аднаго ў жывот, другога ў шчаку, трэцяга ў шыю.

Следчыя органы завялі крымінальную справу аб наўмысным прычыненні цяжкай шкоды здароўю. Падазраваны затрыманы; высветлілася, што раней ён ужо меў праблемы з законам — ухіляўся ад выплаты аліментаў і незаконна перасякаў мяжу.

Чытайце таксама:

«Залез да яе ў акно». Што гавораць суседзі дзяўчыны, на якую ўчора напаў хлопец з нажом

У Віцебску наркаман з нажом напаў на 17-гадовую дзяўчыну. Яна ў рэанімацыі

Мінчанін выпадкова тыркнуў пальцам у вока знаёмай, а тая ў адказ ткнула яму ў бок нажом

У Брэсце п'яная жанчына пагражала пасажырам грамадскага транспарту нажом

Каментары да артыкула