У Італіі затрымалі падазраванага ў дыверсіі на «Паўночных патоках» — грамадзяніна Украіны
Пра затрыманне ў італьянскай правінцыі Рыміні паведаміла нямецкая пракуратура. Падазраванага збіраюцца экстрадаваць у Германію, піша Bild.
Ілюстрацыйны здымак
Па версіі следства, грамадзянін Украіны Сяргей К. быў адным з каардынатараў групы, якая ў верасні 2022 года заклала на трубаправодах «Паўночны паток» у Балтыйскім моры выбухоўку.
Як лічыць абвінавачванне, дыверсанты выйшлі з порта Ростака на яхце. Яе дыверсанты арандавалі па падробленых дакументах у нямецкай кампаніі. Выбухоўку заклалі каля вострава Барнхольм.
Сяргея К. чакае экстрадыцыя ў Германію, дзе і адбудзецца суд.
У 2024 годзе суд у Германіі выдаў першы ордэр на арышт па справе аб падрыве газаправодаў. Падазраваным быў іншы грамадзянін Украіны — Уладзімір. Але яго не арыштавалі ў Польшчы, дзе ён тады жыў. Журналістам ён сказаў, што да выбухаў недатычны.
Выбухі на «Паўночным патоку» і «Паўночным патоку — 2» адбыліся 26 верасня 2022 года. У выніку выбухаў былі пашкоджаныя тры з чатырох нітак газаправодаў. Расследаванне праводзілася праваахоўнымі органамі адразу некалькіх краін, уключаючы Германію.
Як пісала Deutsche Welle, расследаванні нямецкіх СМІ указывалі на тое, што ў аперацыі па выбуху ўдзельнічалі шэсць украінскіх вайскоўцаў і некалькі грамадзянскіх асоб.
Мяркуецца, што некаторыя з групы ў мінулым мелі сувязі з ЦРУ ЗША. Рэалізацыю нібыта падтрымліваў Валерый Залужны, які тады быў на пасадзе галоўнакамандуючага ВСУ.