БЕЛ Ł РУС

Падчас масіраванага ўдару па Украіне расійская ракета трапіла па амерыканскай кампаніі

21.08.2025 / 9:48

Nashaniva.com

Прадпрыемства ў Закарпацкай вобласці займаецца вытворчасцю электронікі, паведаміў Міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга.

Наступствы расійскага ўдару. Фота: andrii_sybiha / X

Сібіга сказаў, што расійская ракета патрапіла ў амерыканскае прадпрыемства па вытворчасці электронікі ў Закарпацкай вобласці. Па яго словах, гэта прывяло да сур'ёзных пашкоджанняў і ахвяр. Назву аб'екта ён не раскрыў.

«Цалкам грамадзянскі аб'ект, які не мае нічога супольнага з абаронай або вайскоўцамі. Ніякай вайсковай логікі ці неабходнасці, толькі тэрор супраць людзей, бізнесу і нармальнага жыцця ў нашай краіне», — напісаў ён у сацсетках.

Contrary to all efforts to end the war, Russia undertook a massive combined air strike on Ukraine overnight.

Hundreds of drones, hypersonic, ballistic, and cruise missiles on civilian and energy infrastructure.

One of the missiles struck a major American electronics… pic.twitter.com/CTRoXpsk4y

— Andrii Sybiha (@andrii_sybiha) August 21, 2025

Гэта адбылося падчас чарговай масіраванай атакі Расіі на Украіну ноччу 21 жніўня. У прыватнасці, сілы РФ ударылі па тэрыторыі аднаго з прадпрыемстваў Мукачава, вядома пра 12 пацярпелых.

Міністр адзначыў, што гэта не першая атака Расіі па амерыканскім прадпрыемстве ва Украіне — былі таксама ўдары па офісах Boeing у Кіеве ў пачатку гэтага года і іншыя.

Чытайце таксама:

Расія нанесла масіраваны ўдар па Украіне

Каментары да артыкула