БЕЛ Ł РУС

Дроны ўдарылі па расійскіх рэгіёнах: пажар на НПЗ у Навашахцінску і пашкоджанні энергасістэмы ў Варонежскай вобласці

21.08.2025 / 8:1

Nashaniva.com

У ноч на 21 жніўня УСУ нанеслі ўдары беспілотнікамі па шэрагу аб’ектаў у Расіі. Асноўнымі мэтамі атакаў сталі нафтаапрацоўчы завод у Навашахцінску (Растоўская вобласць) і энергетычныя аб’екты ў Варонежскай вобласці.

У Навашахцінску прагучала каля пяці выбухаў. Паводле мясцовых, на заводзе нафтапрадуктаў узнік пажар — у сеціве з’явіліся кадры пажару.

У Варонежскай вобласці пашкоджаны энергетычны аб’ект, некалькі вёсак засталіся без электрычнасці, затрыманыя пасажырскія цягнікі.

Таксама прэс-служба «Расэнергаатома» паведаміла, што энергетычны блок №7 Нававаронежскай АЭС часова адключаны ад сеткі, аднак «пагрозы бяспецы няма».

Па дадзеных Міністэрства абароны РФ, СПА за ноч збілі 49 украінскіх беспілотнікаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула