БЕЛ Ł РУС

Расія нанесла масіраваны ўдар па Украіне

21.08.2025 / 7:37

Nashaniva.com

У ноч на 21 жніўня расіяне нанеслі маштабны ўдар па тэрыторыі Украіны з выкарыстаннем розных тыпаў узбраення, уключаючы гіпергукавыя ракеты і беспілотнікі. Пра гэта паведамляюць расійскія ваенкары і ўкраінскія афіцыйныя крыніцы.

У Паўлаградзе (Днепрапятроўская вобласць) пацярпела газаразмеркавальная станцыя — меркавана, удар быў нанесены «шахедамі».

Расійскія паблікі паведамляюць пра выкарыстанне ў Сумах гіпергукавой ракеты «Цыркон», якая была запушчана з акваторыі Чорнага мора.

У Мукачава выбухі гучалі ў раёнах, дзе знаходзяцца аэрадром і завод электронікі. Паводле мясцовых уладаў, дзесяць чалавек там шпіталізаваны, яшчэ двое звярнуліся да лекараў самастойна.

У Запарожжы выбухамі пашкоджаны некалькі аб’ектаў прамысловай інфраструктуры, выбіты вокны ў жылых дамах, але пацярпелых няма, паведамляе мясцовая адміністрацыя.

Харкаўская вобласць: знішчаны аб’ект газавай інфраструктуры — паведамляюць як з украінскага, так і з расійскага боку.

Львоў расійне атакавалі ракетамі і «шахедамі». «Папярэдне ёсць пацярпелыя. Выбухной хваляй пашкоджаны дзясяткі дамоў: вокны і дахі. Усе службы працуюць на месцы», — напісаў мэр горада Андрэй Садавы.

Чаркаская і Кіеўская вобласці — там гучалі моцныя выбухі, наступствы невядомыя.

Паводле паведамленняў з украінскіх паблікаў, магчыма, пашкоджаны аб’ект крытычнай інфраструктуры ў Днепрапятроўскай вобласці.

На фоне атак у шэрагу рэгіёнаў узніклі пажары.

Паводле расійскіх паблікаў, расіяне пусцілі дзясяткі ракет: Х-101, «Калібр», «Кінжал» і беспілотнікі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула