У Дзятлаўскім раёне мужчына загарэўся, займаючыся бензатрымерам
19 жніўня ў 20:03 дзяжурны лекар Дзятлаўскай цэнтральнай бальніцы паведаміў супрацоўнікам МНС, што ў медустанову даставілі 34-гадовага мужчыну з цяжкімі тэрмічнымі апёкамі.
Фота: МНС
Як высветлілася, пацярпелы курыў цыгарэту на верандзе, а адначасова з гэтым спрабаваў падкачаць насос бензатрымера.
У выніку выбуху пароў бензіну пачаўся пажар. Мужчына самастойна патушыў агонь, але атрымаў сур’ёзныя апёкі і быў шпіталізаваны ў цяжкім стане.
Фота: МНС
Агнём былі пашкоджаны дывановыя дарожкі, сцены, столь, лакафарбавыя пакрыцці, а таксама закураныя сцены, столь і дзверы ў калідоры.