Канапацкая пахвалілася, што ўвайшла ў камісію Шведа па вяртанні эмігрантаў
Двухразовая спарынг-партнёрка Лукашэнкі на выбарах Ганна Канапацкая паведаміла ў фэйсбуку, што яе ўключылі ў склад камісіі пад кіраўніцтвам генеральнага пракурора Андрэя Шведа, якая займаецца разглядам зваротаў беларусаў, якія хацелі б вярнуцца на радзіму з эміграцыі.
Гэты здымак Ганна Канапацкая публікавала ў 2020-м, супрацьпастаўляючы сваю «чысціню» і «звычайную карупцыйную крымінальшчыну» Віктара Бабарыкі
Ганну Канапацкую ўключылі ў камісію праз унясенне змен ва ўказ Лукашэнкі ад 6 лютага 2023 года, якім яна была створаная.
Яна фігуруе там як генеральны дырэктар прававой установы «Грамадскі цэнтр заканадаўчых ініцыятыў».
Чытайце таксама:
Швед: Праз камісію па вяртанні вярнуліся 19 чалавек, дазвол атрымалі яшчэ 40 чалавек