БЕЛ Ł РУС

Супрацоўнікаў гродзенскага завода сабралі ў актавай залі, каб расказаць пра затрыманне іх калегі за паклёп на Лукашэнку

20.08.2025 / 14:35

Nashaniva.com

Адміністрацыя «Гроднажылбуда» хацела патлумачыць работнікам, як не стаць удзельнікамі «экстрэмісцкіх фарміраванняў». Публікацыю на сайце завода заўважыла «Вясна».

Фота: ghb.by

Зараз адзін з работнікаў «Гроднажылбуда» знаходзіцца ў СІЗА. Яго затрымалі за паклёп на Лукашэнку (частка 2 арт. 367 КК).

19 жніўня работнікаў завода сабралі ў актавай залі. Перад калектывам выступілі намеснікі генеральнага дырэктара Генадзь Палховіч і Аляксандр Смародскі. Яны зачыталі інфармацыю ад міліцыі і «асудзілі ўчынак» калегі.

Таксама завадчан папярэдзілі аб тым, як не стаць удзельнікамі «экстрэмісцкіх фарміраванняў» і заклікалі быць адказнымі па пытаннях бяспекі ў інтэрнэце.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула