БЕЛ Ł РУС

У Докшыцкім раёне пры валцы лесу загінуў рабочы

20.08.2025 / 11:55

Nashaniva.com

19 жніўня ў Докшыцкім раёне адбылася трагедыя: падчас валкі лесу загінуў 46-гадовы грузчык.

Паводле папярэдняй інфармацыі, пасля таго як вальшчык спілаваў асіну, яе падзенне выклікала такую вібрацыю, што сухая елка, якая стаяла побач, звалілася на мужчыну.

Атрыманыя траўмы аказаліся несумяшчальнымі з жыццём — рабочы памёр на месцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула