БЕЛ Ł РУС

Памёр Віктар Вабішчэвіч

20.08.2025 / 11:7

Nashaniva.com

Памёр паэт, настаўнік, гісторык і краязнаўца Віктар Вабішчэвіч. Ён памёр па дарозе ў родную вёску. Пра яго смерць паведамілі ў сацсетках знаёмыя. Паэт, гісторык, педагог, даследчык і шчыры прыхільнік роднага слова, ён пакінуў пасля сябе багаты літаратурны і асветніцкі след.

Віктар Вабішчэвіч нарадзіўся ў 1960 годзе ў вёсцы Рубель на Століншчыне.

Віктар навучыўся чытаць у чатыры гады, у школе вучыўся добра, Рубельскую сярэднюю школу скончыў з залатым медалём, скончыў гістарычны факультэт БДУ з чырвоным дыпломам.

Сваю прафесійную дзейнасць прысвяціў настаўніцтву — выкладаў гісторыю і мастацкую культуру, падтрымліваючы любоў да беларускай літаратуры і культуры.

У друку дэбютаваў у 1977 годзе, але першая кніга — зборнік «Чорны боль» — выйшла ў 2003-м. Наступныя кнігі — «Кахаю і люблю» (2006) і «Уражанне» (2009) — засведчылі глыбіню яго мастацкага мыслення і адданасць паэтычнаму слову. 

Віктар Вабішчэвіч шмат зрабіў і як літаратуразнаўца: даследаваў творчасць беларускіх класікаў, удзельнічаў у падрыхтоўцы навуковых і краязнаўчых выданняў, быў сябрам Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Яго творчасць і жыццё былі прасякнуты павагай да мінулага, імкненнем да духоўнай глыбіні і вернасцю роднаму Палессю. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула