БЕЛ Ł РУС

Беларуская спявачка Рыта Дакота атрымала расійскае грамадзянства пасля ўварвання Расіі ва Украіну

20.08.2025 / 9:48

Nashaniva.com

Рыта Дакота атрымала грамадзянства Расіі, але хавае гэта. «Спявачка, што з’ехала ў ЗША, пазіцыянуе сябе выключна як грамадзянка Беларусі», наракае расійскі канал SHOT.

Паводле звестак канала, 35-гадовая Маргарыта Герасімовіч (сапраўднае імя спявачкі) атрымала расійскі пашпарт 22 снежня 2022 года, то-бок пасля расійскага ўварвання ва Украіну.

У ліпені 2023-га яна перааформіла пашпарт РФ пасля шлюбу, змяніўшы прозвішча на Белагай. 

Спявачка пераехала ў ЗША ў 2023 годзе, дзе «працягнула пазіцыянаваць сябе як беларуска», піша канал. 

Фота: ritadakota / Instagram

Нядаўна Дакота паведаміла сваім прыхільнікам, што яе кар’ера музыканта ў Расіі завершаная: як сцвярджае спявачка, ёй забаранілі выступаць у РФ. «Я страціла сэнс жыцця», — напісала спявачка. 

У 2020-м Рыта Дакота падтрымала беларускіх пратэстоўцаў.

Не прамаўчала яна і ў лютым 2022-га: «Усё, што адбываецца сёння — ё****е дно, ніводны разумны чалавек на свеце не падтрымае вайны. У вайне няма пераможцаў, у вайне прайграюць усе. Мы браты, не давайце палітычным гульням змяніць гэта». Гэты пост у яе цяпер выдалены.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула