БЕЛ Ł РУС

На аўкцыёне Sotheby’s прадалі кавалак метэарыта з Беларусі

19.08.2025 / 20:27

Nashaniva.com

На амерыканскім аўкцыёне Sotheby’s 16 ліпеня 2025 года прадалі чарговы фрагмент знакамітага брагінскага метеарыта за 44,4 тысячы долараў.

Падчас аўкцыёну Natural History. Фота: Sotheby’s

Фрагмент паласіту памерамі 231×195×3 мм і вагой 408 грамаў быў часткай аўкцыёну Natural History, дзе таксама прадаваліся 122 лоты, уключаючы шкілет маладога тэразаўра і вялікі марсіянскі метэарыт.

Для параўнання, скелет тэразаўра прадаўся за 30,51 мільёна даляраў, а марсіянскі метеарыт вагой 24,67 кг — за 5,296 мільёна даляраў.

Раней фрагменты брагінскага метеарыта таксама перыядычна з’яўляліся на аўкцыёнах: у ліпені 2024 года два фрагменты прадаваліся за 9 600 і 9 000 даляраў, а ў ліпені 2023 года адзін — за 2 794 даляры.

Метэарыт знайшлі ў 1810 годзе ў Брагінскім раёне, ён важыць 2,6 кг. Кошт яго ацэньваюць у 10-15 тысяч даляраў.

Мяркуецца, што ў пачатку XIX стагоддзя ў Брагінскім раёне быў магутны «дождж» з падобных метэарытаў. З таго часу знайшлі больш за дзясятак фрагментаў. Яны захоўваюцца ў Беларусі і Расіі.

Чытайце таксама:

На аўкцыёне Christie's прададзеныя 4 брагінскія метэарыты

На Sotheby’s прадаюць метэарыт, знойдзены больш за 200 гадоў таму на поўдні Беларусі

У Мінску пакажуць метэарыт, які ўпаў на Беларусь у пачатку года

Марсіянскі метэарыт прадалі на аўкцыёне за вялікія грошы. Улады афрыканскай краіны пратэстуюць

У ЗША метэарыт упаў на дом. Навукоўцы сцвярджаюць, што ён старэйшы за Зямлю

Каментары да артыкула