БЕЛ Ł РУС

У Польшчы на паломніцкай гары заўважылі палатку Свята-Елісавецінскага манастыра

19.08.2025 / 19:16

Nashaniva.com

Гара крыжоў Грабарка — праваслаўная святыня і месца крыжовага паломніцтва ў Падляшскім ваяводстве Польшчы. На свята Праабражэння Гасподняга (19 жніўня) на гары завяршаецца трохдзённы хрэсны ход праваслаўных хрысціян.

Фота: facebook.com/okun123456

Сёлета там была заўважаная палатка, у якой прадавалася прадукцыя адыёзнага мінскага Свята-Елісавецінскага манастыра пад кіраўніцтвам Андрэя Лемяшонка, які збірае дапамогу для расійскіх вайскоўцаў, піша «Хрысціянская візія».

Фота: facebook.com/okun123456

Пры гэтым сама палатка не была пазначаная як прыналежная да манастыра.

Фота: facebook.com/okun123456

Чытайце таксама:

Ці можна праваслаўнаму дасылаць дыкпікі? «Калі яна сама просіць»

У Свята-Елісавецінскі манастыр прыйшлі з праверкамі

Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі з-пад царквы ў Рыме

У Свята-Елісавецінскім манастыры зноў правялі Z-хрэсны ход з расійскімі сцягамі

Андрэй Лемяшонак назваў Свята-Елісавецінскі манастыр «баявой адзінкай»

«Захварэў? Ідзі ў храм». Андрэй Лемяшонак расказаў, як заражаў людзей на Вялікдзень 2020 года

Каментары да артыкула