Апублікавалі ВІДЭА, як у Курскай вобласці падбілі расійскага генерала
Падраздзяленне Ua Reg Team сіл спецыяльных аперацый УСУ апублікавала відэа, на якім засведчана, як 16 жніўня ўкраінскім дронам быў падбіты вайсковы аўтамабіль, у якім знаходзіўся расійскі генерал Эседула Абачаў.
Скрыншот з відэа
Адбылося гэта, як сцвярджаецца, 16 жніўня каля 21:30 на трасе Рыльск — Хамутоўка ў Курскай вобласці. У вайсковы аўтамабіль удалося пацэліць пасля серыі кропкавых удараў экіпажу FPV-дронаў Ua Reg Team.
У транспартным сродку з вайсковым нумарам 9828 РМ, як паведамляецца, знаходзіўся намеснік камандуючага групоўкай войскаў расійскай арміі «Поўнач» генерал-лейтэнант Эседула Абачаў. У выніку ўдару ён атрымаў цяжкія раненні, якія прывялі да ампутацыі яму рукі і нагі і фактычнай страты працаздольнасці.
Чытайце таксама:
Расійскаму генералу пасля ўкраінскай атакі ампутавалі руку і нагу
З'явіліся ВІДЭА, як працуе новая ўкраінская ракета «Фламінга»
Украінскія дроны ўдарылі па Сызрані
У Растове-на-Доне адбыўся выбух. У жылы дом мог трапіць дрон