У інтэрнэце з'явілася «арыенціроўка» на расійскіх вайскоўцаў, якія згвалтавалі беларуску. Сілавікі абвяргаюць
У Міністэрстве ўнутраных спраў паведамілі, што «арыенціроўка» на вайскоўцаў, якіх нібыта шукае міліцыя ў Беларусі па падазрэнні ў згвалтаванні, з’яўляецца фэйкам.
У фэйкавай арыенціроўцы, распаўсюджанай адным з тэлеграм-каналаў, гаварылася, што здарэнне адбылося 10 жніўня: нібыта мужчыны ў камуфляжы сілай завялі жанчыну ў зацішнае месца.
Аднак у МУС падкрэслілі, што такая інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці. Цяпер супрацоўнікі ГУБАЗіК праводзяць праверку, каб знайсці, хто распаўсюдзіў гэтыя звесткі.
У ведамстве таксама дадалі, што сітуацыя ў краіне і сталіцы, маўляў, застаецца спакойнай і пад кантролем міліцыі.
Чытайце таксама:
На вучэннях «Захад-2025» адпрацуюць планаванне прымянення ядзернай зброі і «Арэшніка»
Мінабароны назвала мэту беларуска-расійскіх вучэнняў «Захад-2025»
У Беларусь прыбылі першыя расійскія вайскоўцы для сумесных вучэнняў