БЕЛ Ł РУС

Брат адыёзнага расійскага дэпутата Віталя Мілонава загінуў на вайне ва Украіне

19.08.2025 / 14:47

Nashaniva.com

Аляксандр Мілонаў служыў у арміі непрызнанай ЛНР, піша расійскі тэлеграм-канал Shot.

Віталь Мілонаў. Фота: РІА «Навіны»

Падчас аднаго з баёў падраздзялення разведкі 3-й агульнавайсковай арміі непрызнанай ЛНР Аляксандр Мілонаў атрымаў раненне і трапіў у шпіталь.

На фоне ўскладненняў ад ранення ён памёр.

19 жніўня брата дэпутата адпелі па праваслаўным абрадзе і пахавалі ў Пецярбургу.

Віталь Мілонаў — адыёзны расійскі дэпутат, які стаў вядомым праз свае законапраекты. У розныя часы ён выступаў супраць гомасексуальных адносін, Еўропы, фастфуду, Вольгі Бузавай і тэорыі эвалюцыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула