БЕЛ Ł РУС

У Мінску дабудавалі нетыповую школу. І па дызайне, і па спецыялізацыі

19.08.2025 / 14:20

Nashaniva.com

Школа № 227 у «Мінск-Свет» хутка прыме вучняў. У тэлеграм-канале «Мінскбуда» паказалі, як будынак выглядае цяпер.

Як паведамляюць у «Мінскбудзе», на спортпляцоўках цяпер ставяць абсталяванне, наносяць разметку, здымаюць упакоўку з малых формаў. Ужо гатовыя трыбуны для гледачоў і напоўнена пяском яма для скокаў.

Абедзве чашы басейна ўжо напоўненыя — яны размешчаныя ў асобным будынку. Тут жа гардэробныя, душавыя.

Унутры будынка прыбіраюць: трэба навесці чысціню, расставіць мэблю, падключыць абсталяванне. 

Школа разлічана на 1056 месцаў. У ёй будзе рэдкі напрамак — чыгуначны профіль. Таму і афармленне адпаведнае — напрыклад, у фае на сцяне намаляваны цягнік.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула