БЕЛ Ł РУС

У Беларусі дазволілі таніроўку шкла аўто, але з тэхаглядам могуць узнікнуць праблемы — усё з-за Мытнага саюза

19.08.2025 / 15:7

Nashaniva.com

«Белтэхагляд» заўважыў юрыдычны казус, які можа перашкодзіць аматарам зацемненых вокнаў.

З 1 верасня ў Беларусі зноў дазволілі таніроўку задняга шкла аўтамабіляў. Такі пункт увайшоў у папраўкі да Правіл дарожнага руху, якія ўнёс сваім указам Аляксандр Лукашэнка.

Пасля падпісання ўказа ў ДАІ расказалі, што закон не ўстанаўлівае нейкія абмежаванні для таніроўкі. Галоўнае, што нельга таніраваць пярэднія вокны. Усё астатняе — на меркаванне аўтаўладальніка. 

Але «Белтэхагляд» знайшоў юрыдычны казус. Тэхнічны рэгламент Мытнага саюза забараняе

«наяўнасць дадатковых прадметаў або пакрыццяў, якія абмяжоўваюць агляднасць з месца кіроўцы (за выключэннем люстэркаў задняга віду, дэталяў шклоачышчальнікаў, вонкавых і нанесеных або ўбудаваных у шкло радыёантэн, награвальных элементаў прылад размарожвання і асушэння ветравога шкла)».

У «Белтэхаглядзе» лічаць, што гэты пункт патэнцыйна можа супярэчыць беларускаму закону, які дазваляе таніроўку. Такім чынам, вадзіцелі не змогуць прайсці тэхагляд са шторкай або плёнкай на задніх вокнах.

«Белтэхагляд» накіраваў лісты ў Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі і Міністэрства транспарту і камунікацый з просьбай растлумачыць гэты момант. І выпусціць нейкія рэкамендацыі. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула