БЕЛ Ł РУС

Ва Узбекістане адкрылася сетка крам з беларускімі прадуктамі «Дары Беларусі»

19.08.2025 / 11:30

Nashaniva.com

У сталіцы Узбекістана, Ташкенце, адбылося афіцыйнае адкрыццё сеткі крамаў беларускіх прадуктаў «Дары Беларусі». У цырымоніі ўдзельнічалі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Узбекістане Аляксандр Агароднікаў і мітрапаліт Ташкентскі і Узбекістанскі Вікенцій, паведамляе МЗС Беларусі.

Першая крама адчынілася ва Ўзбекістане ў маі 2025 года ў рамках тэставага запуску.

На сённяшні дзень у краіне працуе ўжо 12 крам. Да канца года плануецца адкрыць яшчэ 28 гандлёвых кропак.

У планах на 2026 год — развіццё сеткі да 150 крамаў з асартыментам каля 1300 найменняў прадуктаў харчавання беларускай вытворчасці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула