БЕЛ Ł РУС

У сталіцы на месцы былых прамысловых прадпрыемстваў пабудуюць жыллё

19.08.2025 / 8:59

Nashaniva.com

Больш за 3 млн кв. м жылля плануецца пабудаваць на тэрыторыях былых прампрадпрыемстваў у Мінску. Пра гэта расказаў старшыня камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама Віктар Гуцько, паведамляе «Мінск-Навіны».

Ілюстрацыйны здымак. Фота з сацсетак

— Прыярытэтнасць развіцця сферы жыллёвага будаўніцтва па-ранейшаму грунтуецца на неабходнасці забеспячэння тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў і чакае дзяржаўнай падтрымкі, мінчан. А таксама звязаная з больш нізкім сярэднім узроўнем забяспечанасці сталіцы жылым фондам у параўнанні з іншымі гарадамі рэспублікі, — адзначыў Гуцько. 

Ён падкрэсліў: абавязкова будзе працягвацца ўзвядзенне некамерцыйнай жылой забудовы на вольных участках з прымальнымі выдаткамі на інжынернае і транспартнае забеспячэнне ў раёнах масавага будаўніцтва. Гэта неабходна, каб зменшыць кошт квадрата для мінчан.

— Больш за 3 млн кв. м агульнай плошчы жылля плануецца пабудаваць на былых прамысловых тэрыторыях авіярамонтнага завода, птушкафабрыкі імя Крупскай, электрамеханічнага завода і іншых. Новыя ЖК вырастуць і на былых тэрыторыях спецыяльнага прызначэння, напрыклад у раёне вул. Кабушкіна, — сказаў старшыня камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама. — Чакаем абнаўлення кварталаў сядзібнай забудовы, а таксама абнаўлення хрушчовак, мікрараёнаў 1960—1980-х гадоў забудовы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула