БЕЛ Ł РУС

Зяленскі пасля саміту ў Белым доме: «Гэта найлепшая наша сустрэча»

19.08.2025 / 2:58

Сяргей Гезгала

Пасля сканчэння перамоваў Дональда Трампа, Уладзіміра Зяленскага і еўрапейскіх лідараў у Вашынтоне прэзідэнт Украіны правёў кароткі брыфінг для журналістаў.

Дональд Трамп, Уладзімір Зяленскі і Моніка Кроўлі, кіраўніца службы пратакола Белага дома, а за імі — еўрапейскія лідары, 19 жніўня 2025. Фота AP Photo / Alex Brandon

Вось некаторыя цытаты з заяваў Зяленскага.

✹ «Гэта найлепшая наша сустрэча. Мы шмат што абмеркавалі ў дэталях».

✹ «ЗША падаюць выразны сігнал, што будуць удзельнікам гарантый бяспекі для Украіны».

✹ «Расія прапанавала спачатку двухбаковую сустрэчу, потым трохбаковую. Мы не ведаем дэталяў двухбаковай сустрэчы».

✹ «Лічу, мы павінны сустрэцца з Пуціным без якіх-небудзь умоваў. Калі мы пачнём патрабаваць папярэдняга спынення агню, Расія пачне вылучаць сотню іншых умоваў».

✹ «Пытанне тэрыторый мы пакінем паміж мной і Пуціным».

✹ «Там сапраўды ёсць пакет на 90 мільярдаў долараў як частка гарантый бяспекі». Дэталі гарантый бяспекі для Украіны будуць прапрацаваныя на працягу 10 дзён.

Заявы аб тэлефоннай размове Уладзіміра Пуціна і Дональда Трампа, якая стала часткай сённяшніх інтэнсіўных перамоваў, практычна адначасова апублікавалі прэзідэнт ЗША і памочнік расійскага прэзідэнта Юрый Ушакоў. І ў іх ёсць прыкметная розніца.

 Трамп у лоб заявіў, што лідары дамовіліся пачаць падрыхтоўку да сустрэчы Уладзіміра Зяленскага і Уладзіміра Пуціна, а затым і да трохбаковага саміту з удзелам ЗША. Такая сустрэча нібыта мае прайсці да канца жніўня.

✹ Ушакоў выказаўся двухсэнсоўна — ён заявіў толькі пра «ідэю вывучыць магчымасць павышэння ўзроўню прадстаўнікоў Масквы і Кіева на перамовах».

✹ Цяпер расійскую дэлегацыю на перамовах з Украінай узначальвае Уладзімір Мядзінскі. Калі на наступную сустрэчу адправіцца асабіста прэзідэнт Расіі, безумоўна, гэта можна будзе лічыць «павышэннем узроўню прадстаўнікоў». Але такім жа «павышэннем» стала б і фігура міністра замежных спраў Сяргея Лаўрова.

Сустрэча ў Вашынгтоне стала дэманстрацыяй адзінства саюзнікаў у НАТА. Па словах Уладзіміра Зяленскага, абмяркоўваецца пастаўка Украіне амерыканскай зброі на суму 90 мільярдаў даляраў ЗША.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула