БЕЛ Ł РУС

Расійскія і лукашэнкаўскія каналы распаўсюдзілі два фэйкі пра сустрэчу ў Белым доме. Паказальна, якія

19.08.2025 / 0:36

Сяргей Гезгала

Для стварэння фэйка быў выкарыстаны прымітыўны штучны інтэлект, але каналы беларускіх сілавікоў і на яго купіліся.

Фэйкавае фота: нібыта еўрапейскія лідары чакаюць вынікаў сустрэчы Трампа і Зяленскага ў калідоры Белага дома

Фэйкавае фота еўрапейскіх лідараў, якія нібыта чакалі ў калідоры Белага дома, апублікавала мноства расійскіх і лукашэнкаўскіх каналаў. Вось яно, да прыкладу, у адным з каналаў, якія звязваюць з Мінабароны Беларусі:

А гэта тое самае фота ў канале «Белорусскій сіловік», які, імаверна, звязаны з ГУБАЗіКам.

Між тым яно вырабленае з дапамогай штучнага інтэлекту, што кідаецца ў вочы.

І яшчэ адзін фэйк датычыў працягу падтрымкі Украіны.

«Сёння альбо будзе пагадненне, альбо не. Калі не, то падтрымка Украіны спыняецца», — Трамп». Такі загаловак прайшоў па ўсіх Z-каналах, у тым ліку і па беларускіх каналах, якія працуюць на Маскву. Вось скрыншот з таго самага «Белорусского сіловіка»:

Насамрэч, Трамп такога не казаў.

Там было пытанне такое: «Калі сёння здзелкі не будзе, падтрымка Украіне спыніцца?», на што Трамп адказаў у сваім тыповым стылі: «Я не магу вам гэтага сказаць».

Падтрымка Украіны насамрэч працягваецца, а Расія практычна не мае поспеху на полі боя. 

Астатнія акцэнты расійскіх каналаў былі традыцыйнымі. Так, яны імкнуліся стварыць уражанне, што Украіна знаходзіцца ў слабай пазіцыі, што Зяленскі ў адчаі, а Трамп перайшоў на бок Расіі.

Такім чынам, расійскія і лукашэнкаўскія СМІ маюць устаноўку дыскрэдытаваць Еўропу, падаваць яе слабай і несамастойнай і ствараць у вачах расіян ілюзію, што падтрымка Украіны вось-вось скончыцца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула