На ebay з'явіўся бабруйскі зефір. Цана шакуе
Журналістка выдання Myfin.by заўважыла на амерыканскай платформе ebay свежую аб'яву, у якой прапануецца беларускі тавар.
Тры пачкі бела-ружовага зефіру (агульная вага 750 грамаў) выставілі тут па цане ў $19,99. Гэта значыць па $6,7 за пачак — гэта амаль 20 беларускіх рублёў. У Беларусі такі ж зефір, як на ebay, можна купіць за 3 рублі.
У аб'яве на ebay пазначана, што тавар знаходзіцца ў Беларусі. За адну толькі дастаўку прыйдзецца заплаціць $26.
Таксама гэты прадавец прапануе рагачоўскую згушчонку ў асартыменце. Напрыклад, тры бляшанкі «Ягоркі» можна купіць за $29,00, плюс у $30 абыйдзецца дастаўка.
Чытайце таксама:
У Беларусі выпусцяць халву са смакам скварак
У Бабруйску выпусцілі новы зефір з незвычайным смакам