БЕЛ Ł РУС

У Вашынгтоне Зяленскі сустрэўся са спецпрадстаўніком Трампа па Украіне

18.08.2025 / 17:14

Nashaniva.com

Сустрэча Уладзіміра Зяленскага з Кітам Келагам адбылася напярэдадні перамоў украінскага прэзідэнта з Трампам. 

Зяленскі і Келаг у Вашынгтоне 18 жніўня 2025 года. Фота: прэс-служба Уладзіміра Зяленскага

Пра вынікі сустрэчы са спецпрадстаўніком Трампа па Украіне Кітам Келагам паведаміла прэс-служба Уладзіміра Зяленскага.

«Абмеркавалі сітуацыю на полі бою, нашы моцныя дыпламатычныя магчымасці — Украіны і ўсёй Еўропы разам з Амерыкай. Расію можна прымусіць да міру толькі дзякуючы сіле, і прэзідэнт Трамп валодае такой сілай», — сказана ў канале Зяленскага.

Перамовы Трампа і Зяленскага запланаваны на вечар 18 жніўня. Пасля прэзідэнты сустрэнуцца з лідарамі краін ЕС.

Адзначаецца, што сёння Трамп упершыню прыме ў сябе столькі еўрапейскіх лідараў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула