БЕЛ Ł РУС

Пад Гомелем выбухнуў газавы балон, загінула жанчына

18.08.2025 / 16:7

Nashaniva.com

Ноччу 17 жніўня ў дачным кааператыве «Скіток-1» Гомельскага раёна загарэлася драўляная гаспадарчая пабудова, паведаміў Следчы камітэт.

Фота: Следчы камітэт

Пенсіянерка, якая была ў хаце, заўважыла агонь і паспела выйсці на двор. Аднак праз некаторы час у пабудове рвануў газавы балон, аскепкі ад якога смяротна траўмавалі жанчыну.

Паводле інфармацыі следства, пенсіянеры захоўвалі ў хляве пусты, не зарэгістраваны газавы балон.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула