Украіна мае патрэбу ў $45 мільярдах знешняга фінансавання ў наступным годзе
Міністр фінансаў Украіны Сяргей Марчанка заявіў, што бюджэт Украіны запатрабуе 45 мільярдаў долараў знешняга фінансавання для фінансавання даўгоў. Пра гэта ён сказаў падчас прэзентацыі плана дзеянняў урада.
Міністр фінансаў Украіны Сяргей Марчанка. Фота: Фота: Getty Images
«У нас на наступны год на сённяшні момант ёсць абавязацельствы, якія патэнцыйна можна накіраваць на фінансаванне дэфіцыту бюджэту на ўзроўні 35 млрд долараў. Як вы разумееце, гэтага недастаткова, таму нам зараз трэба мабілізаваць намаганні, у тым ліку перагаворныя, каб закрыць 2026 год», — сказаў Марчанка.
Урад шукае знешняе фінансаванне менавіта на 2026—2027 гады, паколькі з 2028 года Украіна будзе мець у бюджэце ЕС уласную праграму, якая будзе фінансаваць бюджэт. Па гэтым пытанні будуць супрацоўнічаць з Еўракамісіяй, гаворыцца ў паведамленні.
Па словах кіраўніка Мінфіна, на 2026 год патрэба бюджэту ў большай ступені закрытая, «ёсць пэўныя запэўніванні». У цэлым Украіна супрацоўнічае з G7, ЕС, Міжнародным валютным фондам.