БЕЛ Ł РУС

Яшчэ аднаго беларуса затрымалі ў Польшчы з-за працы на замежную разведку 

18.08.2025 / 16:30

Nashaniva.com

27-гадовага беларуса абвінавачваюць у працы на замежную выведку, падрыхтоўцы да дыверсіі і сабатажу (артыкул 130 КК Польшчы), піша Reform са спасылкай на польскую пракуратуру.

Ілюстрацыйны здымак

Беларуса затрымалі 13 жніўня ў Варшаве Супрацоўнікі Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы (ABW).

Паведамляецца, што ў ліпені 2025 года Віталь С. збіраў інфармацыю пра склад у Люблінскім ваяводстве, здымаў яго на відэа і фатаграфаваў.

Пазней ён, як піша пракуратура, перадаў гэтыя матэрыялы прадстаўнікам замежнай выведкі і збіраўся падпаліць склад. Затрыманы прызнаў віну і даў паказанні.

14 жніўня яго арыштавалі на тры месяцы. Па гэтым артыкуле яму пагражае да васьмі гадоў пазбаўлення волі.

8 жніўня пракуратура Польшчы заяўляла аб пяці затрыманых беларусах, якіх абвінавачваюць у дыверсіях і шпіянажы.

Чытайце таксама:

У Польшчы пяцярых беларусаў абвінавачваюць у дыверсіях і шпіянажы

Каментары да артыкула