БЕЛ Ł РУС

Ціханоўская павіншавала мужа з днём народзінаў і апублікавала фота ўсёй сям'і

18.08.2025 / 11:54

Nashaniva.com

18 жніўня Сяргей Ціханоўскі адзначае дзень народзінаў — першы за доўгі час на волі. Яму споўнілася 47 гадоў. Ціханоўская павіншавала мужа праз інстраграм і паставіла фота сваёй сям'і, на якой усе побач.

Фота: prezident.sveta / Instagram

«Сяргей, сёння такі доўгачаканы дзень нараджэння, які мы сустракаем разам, пасля пяці гадоў разлукі. 


Першы твой дзень народзінаў, калі я ўпэўненая, што ты пабачыш віншаванні нашых дзяцей, бо цяпер яны могуць уручаць іх асабіста, абдымаць цябе і бачыць тваю ўсмешку.

Ты — мая апора, мой сябра і мой каханы. І я зычу табе сёння і заўсёды адчуваць тую ж цеплыню, якую мы цяпер адчуваем побач з табой. Дзякуй табе за тваю сілу, за тваю любоў і за тое, што, нягледзячы ні на што, мы ўсё ж такі разам», — напісала яна. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула